Ордэн Айчыннай вайны І ступені
Ордэн Айчыннай вайны І ступені;
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, 1985 г.
Срэбра; штампоўка, эмаль, пазалота
У фонды музея-запаведніка ў 2025 годзе быў перададзены роднымі ордэн Айчыннай вайны I ступені Цара Івана Маісеевіча (1926 – 1989 гг.). Цар Іван Маісеевіч служыў кулямётчыкам у 2-м стралковым батальёне 226 Віцебскага Чырвоназнаменнага стралковага палка 63 стралковай дывізіі. Удзельнічаў у Гумбіненскай наступальнай аперацыі 3-га Беларускага фронта (16.10.1944 па 27.10.1944 г. ). У ходзе наступальных баёў Іван Маісеевіч Цар забіў трох фашыстаў, узяў у плен нямецкага афіцэра, дабыў нямецкі кулямёт. За мужнасць і гераізм быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, але ўзнагарода знайшла героя толькі праз 40 гадоў.

Знак ордэна Айчыннай вайны I ступені ўяўляе сабой пяціканцовую зорку, пакрытую рубіново-чырвонай эмаллю на фоне залатых прамянёў, перакрыжаваных шаблі і вінтоўкі. У цэнтры - круг з залацістай выявай серпа і молата на рубіново-чырвоным фоне ў абрамленні белай стужкі з надпісам залатымі літарамі «Отечественная война» і залатой зоркай у ніжняй частцы стужкі. Чырвоная зорка і белая стужка маюць залацісты вобад. Прыклад вінтоўкі звернуты ўправа уніз, эфес шаблі - улева уніз. На адваротным баку замацаваны на вінт з гайкай; № 935556.