Перасоўны паравы рухавік — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Перасоўны паравы рухавік



1.jpg

Перасоўны паравы рухавік – лакамабіль.

Даўжыня 4,30 м. , вышыня – 2, 43 м.

Створаны ў 1914 г. на заводзе “Frick Company” (Злучаныя Штаты Амерыкі, г. Уэйнзбаро).


 

Прызначаны для прывода ў дзеянне нерухомых сельскагаспадарчых машын (малатарняў, веялак, млыноў), помпаў, электрагенератараў; працаваў на вільготным насычаным пары.

 

Уяўляе сабой адно цэлае з паравым катлом, што дазваляла адначасова перамяшчаць іх з аднаго месца на іншае без разбірання. Кацёл мае выгляд цыліндрычнага барабана з топкай у пярэдняй частцы.

 

Лакамабіль забяспечаны махавым колам, паказчыкамі ўзроўню вады, ціску масла і пару; ахоўным клапанам для спуска лішкаў пару; інжэктарам, які падаваў ваду пры дапамозе струменя пару, комінам і свістком. Рухавік устаноўлены на чатырох металічных колах. Літы надпіс на печцы па акружнасці: Frick Co/Waynesboro; у цэнтры: 7883А. На дэталях: THE PICKERING PORTLAND CONN U.S.A.; ECLIPSE 8620 A.

 

З архіўных дакументаў вядома, што на тэрыторыі Нясвіжскага і суседніх раёнаў у І-й палове ХХ ст. лакамабілі былі даволі распаўсюджанай з’явай. Лакамабілі дзейнічалі разам з малацілкамі, транспарцёрнымі стужкамі для саломы, машынамі для сіласавання канюшыны і інш.

 


Музей-запаведнік “Нясвіж” з’яўляецца адзіным у краіне захавальнікам падобнага прадмета. Лакамабіль можна ўбачыць падчас рэалізацыі часовых музейных праектаў.