Флаг РБ Герб РБ

Пірыт



Календарь июль 2025.png

Расійская Федэрацыя

7,0 х 8,5 х 4,3 см

Сярод рознапланавых спраў і захапленняў князёў Радзівілаў осаблівае месца займала калекцыянаванне. У прасторы Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” гэтай тэматыцы прысвечана некалькі залаў, у тым ліку і  “Калекцыйны кабінет “Мінералы”. Увазе наведвальнікаў прапануюцца каштоўныя і паўкаштоўныя калекцыйныя экзэмпляры, аналагі якіх былі ў калекцыі князёў, што вынікае з архіўных крыніц.


 Адным з яскравых мінералаў калекцыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” з’яўляецца пірыт, або, як яго называюць – “золата дурняў” —  за знешняе падабенства з золатам. Гэтыя крышталі з кубічнай сінганіяй металічнага бляску серабрыстага і залацістага адцення дысульфіда жалеза выклікаюць захапленне людзей сваёй правільнай кубічнай формай і гладкай шліфоўкай, створанай самой прыродай. Яго назва паходзіць ад грэчаскага «pir» — «агонь» — за здольнасць высякаць іскры пры сутыкненні з металам. У сувязі з гэтым старажытныя крыніцы прыпісвалі камню мноства чараўніцкіх якасцей. У нашу калекцыю мінерал трапіў з прастораў Расійскай Федэрацыі і зараз упрыгожвае зал і ўражвае уяўленне шматлікіх вандроўнікаў.