Пячатка

Пячатка;
Медзь, коўка;
d-3,2 см.
Маленькі, але цікавы экспанат размешчаны ў экспазіцыі «Галерэя архіва і бібліятэкі» ў зале гісторыі будаўніцтва і рэстаўрацыі замка. Медная пячатка з выявай гронкі вінаграду, знойдзеная ў 2004 годзе ў ходзе архітэктурна-археалагічных даследаванняў Палацава-паркавага ансамбля. Медны стрыжань, за які бяруцца рукой, мае цыліндрычную форму, канцы пляскатыя. Аснаванне круглае, у яго ўстаўлена рабочая пласціна. Поле пячаткі абмежавана пункцірнымі лініямі. Легенда адсутнічае. Хутчэй за ўсё выкарыстоўвалася для асабістых лістоў ўладальніка.