Рынка — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Рынка



рынка.png

XVIII ст.;
гліна, абпал, фармоўка, паліва;
h - 5 см; d (венца) - 21 см.
Рынка (ад ням.: rina — трохногі гліняны гаршчок, тыгель) — гліняная пасудзіна для смажання. Рынкі былі круглыя, плоскія, на трох ножках з полым дзяржаннем, у якое ўстаўлялася драўляная ручка.
У Беларусі першыя непаліваныя рынкі, вылепленыя на ручным ганчарным крузе, датуюцца XV ст. У XVI-XVIII ст.. Посуд фармавалі на нажным коле, унутраную паверхню пакрывалі зялёнай ці карычневай палівай. Дзяржанне выраблялі з адным ці двума валікамі на канцы, ножкі ляпілі асобна.


Рынка, якая знаходзіцца у музейнай экспазіцыі, была знойдзена пры правядзенні архітэктурна-археалагічных даследаванняў у Старым парку і парку "Альба" ў Нясвіжы ў жніўні 1997 г.