СУМАЧКА ТЭАТРАЛЬНАЯ — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

СУМАЧКА ТЭАТРАЛЬНАЯ



сумочка.png

Сумачка тэатральная;

Заходняя Еўропа;

канец XIX – пачатак XX стст.;

срэбра, пляценне, манціраванне


Уэкспазіцыйнай прасторы палацавага ансамбля і выставачных залах гарадской ратушы размяшчаецца экспанат – жаночы аксесуар, які суправаджаў дам на свецкіх прыёмах, у тэатры, – срэбная сумачка.

Сумачка амаль прамавугольнай формы. Металічнае палатно кальчужнага тыпу прымацавана да металічнай рамкі з зашчапкай у выглядзе дзвух шарыкаў, якія заходзяць адзін за другі (адзін шарык cтрачаны). Знізу сумачкі — дэкор у выглядзе падвешаных ланцужкоў з срэбра. Да рамкі прымацаваны два колцы для дзяржання-ланцужка. Рамка ўпрыгожана гравіроўкай расліннага арнаменту. На ўнутраным боку рамкі авальнае кляймо.