Талерка — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Талерка



Талерка

тарелка сайт сети.png


Свержанская фаянсавая мануфактура;

ХVIII ст.;

фармоўка, роспіс надпаліўны, кобальт, паліва, склейванне;

h - 6 см; d - 32,2 см; d - 17,5 см.

  Помнік уяўляе сабой вялікае блюда, упрыгожанае надпаліўным роспісам сінімі фарбамі (кобальтавымі) па белай эмалі. . Малюнак выкананы ад рукі, без выкарыстання механічнай тэхнікі. Блюда зроблена на ганчарным крузе. Па венчыку прадмет аздоблены дэкаратыўным пасам з чатырохкратным рапартам з раслінных і геаметрычных матываў. У цэнтры — дэкаратыўная кампазіцыя з выявамі кветак, птушак, лісточкаў. З абаротнага боку — вензель роду Радзівілам.           Экспанат быў знойдзены ў 2006 годзе пры раскопках, якія праходзілі з 2001 да 2011 гг. на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу. Першапачаткова было знойдзена 25 фрагментаў, якія ўдалося рэстаўраваць і надаць талерцы цэльны выгляд. Тэхніка аздаблення і тэхналогія вытворчасці дазваляюць сцвярджаць, што выраб быў створаны на Свержанскай мануфактуры ў XVIII ст.

  Свержанская фаянсавая фарфурня — колішняя вытворчасць фаянсавых вырабаў у Свержані (цяпер Новы Свержань), першае прадпрыемства гэтай галіны на тэрыторіі Беларусі. Заснавана ў 1742 годзе князем Міхалам Казімірам Радзівілам Рыбанькам. Вытворчасць працавала па тэхналогіях, вынайдзеных галандскімі майстрамі. Тут выраблялі сталовы і дэкаратыўны посуд, прадметы інтэр’ера, санітарна-гігіенічную кераміку і кафлю. Функцыянавала мануфактура каля 20 гадоў і зачынілася пасля смерці заснавальніка ў 1762 годзе.