Флаг РБ Герб РБ

Тэракотавая кафля



b1de6215-94c5-41c1-91fb-3b988730b4d6_1.jpg

XVII стст.;

гліна, фармоўка;

l - 20,5 х 19,6 х 8,2 см

Ганчарны цэх г. Мір.

 

Кафля з выявай фамільнага герба Радзівілаў, выраблена з фрагментаў светла-карычневага і бэжавага колераў. Была знойдзена пры правядзенні археалагічных даследаванняў у парку" Альба " ў жніўні 1997 года. Кафля з прамавугольнай вонкавай пласцінай. Геральдычная выява (характэрна для эпохі барока) прадстаўляе сабой арла ў сонечным авале і расліннымі матывамі па кутах.
Вядома, што ў канцы ХVI ст. печы з узорыстымі кафлямі адзначаюцца практычна ва ўсіх феадальных замках, шляхецкіх сядзібах, багатых гарадскіх дамах. Роля печы не зводзіцца толькі да абагравання памяшкання, яна таксама выступае актыўным элементам у інтэр'еры, дапаўняючы кампазіцыю пакоя.
Прадстаўлены экспанат быў адрэстаўраваны УП «Мінскрэстаўрацыя» і зараз кафлю можна ўбачыць у пастаяннай экспазіцыі Нясвіжскай ратушы побач з іншымі керамічнымі вырабамі XVII - XVIII стст.