Экскурсія "Інтэр'еры і калекцыі Нясвіжскага палаца" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ
Экскурсія

Экскурсія "Інтэр'еры і калекцыі Нясвіжскага палаца"


   Жаданне мець уласны замак - мара любога двараніна. Але чаму сам гаспадар Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка адсутнічаў у момант заснавання сваёй непрыступнай крэпасці? Такое стаўленне князя да гэтак важнай для яго падзеі патрабуе тлумачэння.

   У рэзідэнцыі Радзівілаў былі перыяды шматгадовага забыцця, пасля чаго яна зноў адраджалася падобна птушцы Фенікс. Прафесійны гід дапаможа вам разабрацца ў прычынах гэтых узлётаў і падзенняў.

   Акрамя гэтага, вы ўбачыце шыкоўныя залы, годныя каралеўскіх палацаў, розныя калекцыі, таемныя калідоры.  

   Зацікавіліся? Тады наперад, у госці да Радзівілаў!

alt


  • Вы пачуеце аповед пра партрэтную галерэю, шматлікія калекцыі, якія збіралі Радзівілы. 
  • Убачыце старадаўнія каміны, аздабленне сцен, калоны і лепку, а таксама прадметы, што некалі належылі гаспадарам палаца. Доказам гэтаму паслужаць дакументальныя фотаздымкі з сямейнага альбома Радзівілаў.
  • Вы даведаецеся пра непрадказальны, часам вельмі складаны, лёс нясвіжскіх ардынатаў. 
  • Вам раскажуць пра сучасных нашчадкаў Радзівілаў, іх погляды на рэстаўрацыю радавога гнязда.

Замовіць экскурсію вы можаце па тэлефонах:
8 (01770) 20602, 8 (01770) 20660, +375 29 5518051, +375 29 1903149,

а таксама па e-mail: excursions@niasvizh.by

Працягласць:1 гадзіна 15 хв.
Мова экскурсіі: беларуская, руская, англійская, польская.
Кошт: уваходны білет + экскурсійнае абслугоўванне.
Рэкамендацыі: не падыходзіць для турыстаў з хатнімі жывёламі.

Прафесійныя фота- і відэаздымкі толькі з дазволу адміністрацыі музея-запаведніка. 

Больш падрабязна з правіламі наведвання музея-запаведніка можна азнаёміцца па спасылцы.