Шпацыруючы па ціхіх утульных гарадскіх вулачках, вы здзейсніце віртуальнае падарожжа праз стагоддзі. Зможаце даведацца пра тое, як «двор Нясвіж», размешчаны сярод балот, ператварыўся ў статусны горад, параўнальны з «маленькай Варшавай». Пачнецца экскурсія на цэнтральнай плошчы, дзе вам адкрыецца гісторыя ўзнікнення Ратушы (самай старажытнай з тых, што захаваліся на Беларусі) з гандлёвымі радамі. Далей вы пройдзеце да гарадскіх варот XVIII ст., дзе экскурсавод вам растлумачыць, што такое кардэгардыя і чаму госці сярэднявечнага горада плацілі каменны падатак. А гісторыя аб узяцці “нясвіжскага Гібралтара” здзівіць і пазабавіць. Скончыцца падарожжа каля касцёла Божага Цела, пабудаванага ў XVI стагоддзі.
Працягласць: 45 хвілін
Мова экскурсіі: беларуская, руская
Кошт: экскурсійнае абслугоўванне
Рэкамендацыі: вазьміце з сабой зручны абутак