Аглядная экскурсія «Гісторыя будаўніцтва рэзідэнцыі ...
«Радзівілы будавалі на стагоддзі» ... Гэты выраз часта паўтараюць у старадаўнім Нясвіжы. Больш за 400 гадоў таму тут быў пабудаваны замак, які немагчыма было захапіць. Экскурсавод адкрые вам сакрэты майстэрства архітэктараў XVI стагоддзя, раскажа аб канструкцыі падземных тунэляў для перамяшчэння абаронцаў. А таксама вы ўбачыце ўнікальныя фотаздымкі археалагічных раскопак на тэрыторыі замка.
Экскурсія пачнецца ля ўваходных варот з гербам Радзівілаў, далей - па дарозе-дамбе паміж сажалкамі да заходняга бастыёну і на Тэатральную паляну. Скончыцца падарожжа ў цэнтральным двары Палацавага ансамбля.
Працягласць: 45 хвілін Мова экскурсіі: беларуская, руская Кошт: экскурсійнае абслугоўванне Рэкамендацыі: вазьміце з сабой парасон