Аглядная экскурсія «Стары парк»

Аглядная экскурсія «Стары парк»

У Старым парку вас ахутае цішыня і супакаенне. Запаветнымі жаданнямі вы зможаце падзяліцца з таямнічым каменем. Ён не толькі выслухае, але і дапаможа ажыццявіць мары. А для гэтага трэба ведаць загавор. Вам пакажуць водную німфу, распавядуць аб адважным героі паляўнічай зграі. Экскурсавод пакажа дрэва, пасаджанае ў гонар апошняга нясвіжскага ардыната, правядзе па таемных сцежках, прапануе адпачынак ва ўтульных альтанках.