У XVI стагоддзі князь Радзівіл не меў права пакараць гараджаніна за парушэнне закона. Жыхары Нясвіжа былі вольныя. Але не ва ўсім. Хто абмяжоўваў іх свабоду, чаму ў Нясвіжы не было карупцыі і злоўжывання ўладай, за што атрымлівалі званне «Кароль курка»?Вы даведаецеся пра гэта падчас экскурсіі. Працягласць экскурсіі - 45 хвілін Экскурсія праводзіцца на 2 мовах: беларускай, рускай Аўдыёгід: на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовах
На першым паверсе музея можна набыць сувеніры на любы густ, сфатаграфавацца на памяць. Асобны ўваход вядзе ў кафэ з дзіцячай гульнёвай залай, дзе ў вас ёсць магчымасць адпачыць з сям'ёй і сябрамі.