Не ў кожнага ёсць магчымасць паглядзець на Нясвіж з вышыні птушынага палёту. Мы прапануем альтэрнатыву: агляд тэрыторыі вакол замка з верхняй пляцоўкі высокага вала. У XVI стагоддзі там стаялі гарматы. Цяпер тут вы будзеце гуляць, слухаць займальны аповед экскурсавода, зможаце зрабіць прыгожыя фотаздымкі на фоне выдатных пейзажаў. Добры настрой гарантаваны.
Экскурсія праводзіцца ў летні перыяд з 11.00 да 18.00
Пачатак апошняй экскурсіі ў 17.00