Як дабрацца?
Дабрацца ў Нясвіж можна рознымі спосабамі:
Маршрутнае таксі:

З Мінска ў Нясвіж і ў зваротным напрамку рэгулярна і з вялікай перыядычнасцю ходзіць маршрутны транспарт.
Плюсы: можна замовіць на патрэбную для Вас дату і выбраць зручны для Вас час, досыць хуткі і зручны ў плане камфорту від транспарту.
Індывідуальны трансфер у Нясвіжскі замак
Замовіць індывідуальны трансфер у палацава-паркавы ансамбль XVI-XIX стст. у Нясвіжы, вы можаце на сайце кампаній "Мінск Аэрапорт Трансфер" і "Minsk Airport Transfer & Tours". Кампаніі аказваюць паслугі трансферу на камфортных аўтамабілях рознай умяшчальнасці. Замовіць трансфер вы можаце на сайце кампаніі www.minskairporttransfer.com і http://minsktransfertours.com/
Чыгуначны транспарт:

Недалёка ад горада Нясвіжа (усяго за 14 кіламетраў!) знаходзіцца чыгуначная станцыя Гарадзея. Яна размешчана ў аднайменным гарадскім пасёлку Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
Ад станцыі Гарадзея рэгулярна ходзяць рэйсавыя гарадскія аўтобусы ў бок Нясвіжа. У крайнім выпадку, заўсёды можна карыстацца паслугай таксі.
Расклад па чыгуначнай станцыі «Гарадзея»
Асабістым аўтатранспартам

Мабыць, асабісты аўтамабіль - самы зручны, камфортны від транспарту для сямейнага падарожжа.
Падарожнічаючы на аўтамабілі вы маеце права самі выбіраць час і маршрут. А калі колькасць пасажыраў у аўтамабілі будзе адпавядаць колькасці пасадачных месцаў, то гэта яшчэ і выдатны спосаб зэканоміць на паездцы.Спіс парковак г. Нясвіжа ў блізкай дасяжнасці ад аб'ектаў
Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж":1) Стаянкі для аўтамабіляў па вуліцы Міцкевіча
loading map...Бліжэйшыя аб'екты: Інфармацыйна-касавы цэнтр (продаж білетаў), Палацавы ансамбль.
2) Стаянкі для аўтамабіляў па вул. Савецкая, Ракасоўскага і 1 Мая.
loading map...Бліжэйшыя аб'екты: Гарадская ратуша, Слуцкая ўязная брама
3) Стаянкі для аўтамабіляў па вуліцы 17 верасня
loading map...Бліжэйшыя аб'екты: Адміністрацыя музея-запаведніка "Нясвіж"
Больш падрабязна з картай размяшчэнне аб'ектаў комплексу можна пазнаёміцца тут
Заўважылі памылку? Напішыце ліст на электронную пошту niasvizh.by@gmail.com