
Вяселле – гэта выдатная падзея, якая аб'ядноўвае двух закаханых людзей, – і яны становяцца адзіным цэлым. Для маладых гэты дзень асаблівы і заўсёды хвалюючы. Хочацца зрабіць яго бездакорным, яркім, а галоўнае запамінальным не толькі для сябе, але і для сваіх гасцей.
Сучасны свет дыктуе правілы і прапануе масу розных варыянтаў правядзення гэтай урачыстасці, якія не пакінуць абыякавым. Але вяселле ў цэнтры прыгожага горада Нясвіжа, у залах старадаўняй ратушы, пабудаванай у канцы XVI стагоддзя, застанецца не толькі на фатаграфіях, але і ў сэрцах усіх гасцей і маладых. Гасцей сустракае сам войт – кіраўнік гарадскога самакіравання, каб паводле старадаўняга звычая ўручыць пастанову Нясвіжскага магістрата аб шлюбе, запісаць гэту знамянальную падзею ў актавую кнігу і замацаваць пячаткай.
Вяселле ў ратушы – гэта аб’яднанне традыцый мінулага з сучаснымі тэндэнцыямі, у выніку якога нараджаецца новы, ні на што не падобны, рытуал з'яднання закаханых сэрцаў.
*Кошт цырымоніі залежыць ад індывідуальнага сцэнарыя
Падрабязней па тэл. 8 01770 2-39-55