Джаз у горадзе Н
26 чэрвеня
“ДЖАЗАВАЯ ПЯТНІЦА” – канцэрт, які нельга прапусціць!
Адна з самых яркіх музычных падзей гэтага лета зноў у Нясвіжы! Ужо чацвёрты раз у двары легендарнага палацавага ансамбля пройдзе летні фестываль “Джаз у горадзе Н” – унікальнае спалучэнне жывога гуку, гісторыі і рамантыкі.
Гасцей чакае праграма “ДЖАЗАВАЯ ПЯТНІЦА” – вечар пад адкрытым небам, напоўнены магіяй музыкі і атмасферай загадкавага Нясвіжскага замка.
На сцэне – Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка-галоўнага дырыжора Максіма РАСОХІ, а таксама таленавітыя салісты:
Ксенія АМЕЛЬЧАНКА (вакал)
Ігар ЛЮТЫ (саксафон-альт)
Раман ШЫМАНЕЦ (саксафон-тэнар)
Аляксандр ЦУЛЫГІН (труба)
У гэты вечар прагучаць творы Дж. Гершвіна, Р. Паўлса, Л. Прыма, І. Берліна, К. Джонса, Г. Гудвіна і іншых прызнаных майстроў джаза.
Дата: 26 чэрвеня
Час: 20.00
Месца: Цэнтральны двор Палацавага ансамбля
Адчуйце энергію жывога аркестра, атрымайце асалоду ад атмасферы летняга свята і гучання сапраўднага джаза пад небам Нясвіжа!
27 чэрвеня
Запрашаем аматараў на ўнікальную падзею гэтага лета – канцэрт “ТРУБА Ў ДЖАЗЕ”!
У гэты вечар пад адкрытым небам вы зможаце атрымаць асалоду ад чароўных гукаў трубы, цудоўнага выканання выдатных джазавых твораў таленавітымі салістамі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга.
У праграме – лепшыя джазавыя кампазіцыі, сярод якіх “Цукровы блюз”, “Вочы чорныя”, “Твая ўсмешка”, фантазія на тэму “Я табун сцерагу”, “Сэнт-луіс блюз”, “1001 такт у рытме джаза” і многія іншыя.
Салісты вечара:
Ксенія АМЕЛЬЧАНКА (вакал)
Ігар ЛЮТЫ (саксафон-альт)
Раман ШЫМАНЕЦ (саксафон-тэнар)
Аляксандр ЦУЛЫГІН (труба)
Аўтар праекта, мастацкі кіраўнік-галоўны дырыжор – Максім РАССОХА.
Дата: 27 чэрвеня
Час: 20.00
Месца: Цэнтральны двор Палацавага ансамбля
Не прапусціце магчымасць пагрузіцца ў атмасферу джазавага чараўніцтва ў адной з самых прыгожых мясцін Беларусі!