Флаг РБ Герб РБ

"ГРАНД КІРМАШ У ПАЛАЦЫ"

"ГРАНД КІРМАШ У ПАЛАЦЫ"

1-2 жніўня 2026 г.

 

Цэнтральны двор Палацавага ансамбля ў Нясвіжы на два дні стане месцам сустрэчы майстроў, дызайнераў, творчых калектываў і ўсіх, хто любіць атмасферу свята. Гасцей чакае кірмаш рамеснікаў з унікальнымі вырабамі ручной работы, выступленні дзіцячай школы класічнага балета "Little Swan", групы "МіраWay", традыцыйная батлейка, паказы дызайнерскага адзення ад беларускіх мадэльераў…

Для аматараў быць непасрэднымі ўдзельнікамі таго, што адбываецца - майстар-класы па фларыстыцы, рамёствах і танцах. А зрабіць яркія памятныя здымкі можна на фоне палацавай архітэктуры і жывых кветкавых кампазіцый.

Прыходзьце самі, клічце сяброў і сям'ю - будзе атмасферна, прыгожа і па-летняму!

 

Кошт уваходнага білета на мерапрыемства:

35 руб. для дарослых,

20 руб. для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў, мнагадзетных сем'яў (у кошт білета ўваходзіць наведванне музейнай экспазіцыі, фартыфікацый паўднёва-заходняга бастыёна і мерапрыемстваў праграмы ў Цэнтральным двары).

 

З 11.00 да 17.00 можна наведаць праграму ў Цэнтральным двары без наведвання экспазіцыі Палаца.

Кошт білета:

12 руб. для дарослых,

8 руб. для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў, мнагадзетных сем'яў.

 

З 17.00 да 20.00 (у суботу) і з 17.00 да 19.00 (у нядзелю) экспазіцыя Палаца працуе ў звычайным рэжыме.