Культавыя саўндтрэкі і каверы
Прыгатуйцеся да музычнага выбуху!
12 чэрвеня а 20 гадзіне на сцэне Цэнтральнага двара палацавага ансамбля –культавыя саўндтрэкі і рок-каверы ў магутным жывым выкананні Камернага аркестра Брэсцкай філармоніі!
Любімыя мелодыі зайграюць новымі фарбамі: энергія кіно, драйв рок-легенд і глыбокія эмоцыі класічнага мастацтва – усё ў адной праграме, якая прымусіць ваша сэрца біцца часцей!
У праграме:
ПІРАТЫ КАРЫБСКАГА МОРА / ЗОРНЫЯ ВАЙНЫ / ТЫТАНІК / КАРОЛЬ ЛЕЎ / ABATAP / LA LA LAND / NIGHTWISH / ADELE / QUEEN / EURYTHMICS / ABBA і інш.
Гэта выдатная нагода правесці вечар усёй сям'ёй, зарадзіцца пазітывам і атрымаць асалоду ад атмасферы сапраўднага музычнага свята!
Працягласць – каля 1 гадзіны 20-30 мінут.
*У праграме магчымыя змены*.
Не прапусціце – разам створым яркі вечар музыкі і добрага настрою!