Флаг РБ Герб РБ

«РОК & ПОП ХІТЫ» ў Нясвіжскім замку!

«РОК & ПОП ХІТЫ» ў Нясвіжскім замку!
«РОК & ПОП ХІТЫ» ў Нясвіжскім замку!

 Сябры, 13 чэрвеня а 20 гадзіне ў Цэнтральным двары палацавага ансамбля мы радыя прадставіць вам праграму «РОК & ПОП ХІТЫ»!

У гэты вечар вас чакае ўнікальная падборка лепшых кампазіцый сусветных аўтараў і выканаўцаў, выкананая Камерным аркестрам Брэсцкай абласной філармоніі і яго салістамі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Вячаслава Прылепіна.

У праграме:

QUEEN, ADELE, COLDPLAY, LINKIN PARK, BILLIE EILISH, КІНО, BON JOVI, AEROSMITH, MICHAEL JACKSON, КАРОЛЬ І ШУТ, METALLICA, NIGHTWISH, KANSAS і многае іншае!

 Вішанькай на торце стане выкананне класікі ў рок-апрацоўцы – зарад эмоцый і энергіі гарантаваны!
 Сусветная музыка, узрушаючая атмасфера і зарад пазітыву, які сыходзіць са сцэны, зробяць гэты вечар незабыўным.

 Працягласць – каля 1 гадзіны 20-30 мінут.

 *У праграме магчымыя змены*

 Не прапусціце – запрашаем усіх прыхільнікаў яркіх эмоцый і наймацнейшых хітоў!

Білеты можна набыць па спасылцы