«Джаз у горадзе Н» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

«Джаз у горадзе Н»

«Джаз у горадзе Н»

Адной з самых яркіх і цікавых музычных падзей у культурным жыцці Беларусі з'яўляецца новы творчы праект – летні джазавы фестываль «Джаз у горадзе Н», які ў другі раз пройдзе ў самым гістарычным месцы нашай краіны, у горадзе Нясвіж у двары замка Радзівілаў пад адкрытым небам.

На працягу двух летніх вечароў на адкрытым паветры 5-6 ліпеня 2024 года Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга і салісты аркестра будуць радаваць усіх аматараў і прыхільнікаў эстраднай музыкі лепшымі і папулярнымі сусветнымі джазавымі кампазіцыямі.

5 ліпеня будзе прэзентаваная першая праграма  "Ў рытмах джаза". Усе жадаючыя наведаць канцэрт змогуць атрымаць асалоду ад вячэрняй рамантычнай атмасферай загадкавага замка, пачуць чароўныя гукі лёгкай і прыемнай, расслабляльнай і сентыментальнай музыкі, а таксама папулярныя класічныя творы і вядомыя песні «Вочы чорныя», «Песню пра зайцоў» і іншыя, але ў пікантных і нечаканых джазавых рытмах.

6 ліпеня публіка пачуе канцэртную праграму "Джаз на ўсе часы". Прагучаць вядомыя кампазіцыі, якія сталі ўжо класікай джаза, з рэпертуару легендарных музыкантаў - Г. Мілера, Д. Элінгтана, Л. Армстранга, Д. Гілеспі, Ф. Сінатры і многіх іншых.

Аўтар праекта, вядучы канцэртаў, мастацкі кіраўнік-галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга – Максім Расоха.

Гэта будуць сапраўды незабыўныя, дзіўныя вечары для аматараў сапраўднага джаза!


Білеты https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/dzhaz-i-bljuz/dzhaz-v-gorode-n-91482/