«4х4»
16 снежня 2023 года ў палацавым ансамблі г. Нясвіжа прайшло адкрыццё выставы «4х4» твораў сучаснага скульптара Пятруль Максіма.
Максім Пятруль нарадзіўся ў 1977 годзе ў Мінску. Скончыў аддзяленне скульптуры Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча ім. А. Глебава (1997). Вучань Уладзіміра Іванавіча Жбанава. Удзельнік больш за 100 міжнародных, рэспубліканскіх, гарадскіх мастацкіх выставаў і конкурсаў. Адзначаны ўзнагародамі і дыпломамі Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза архітэктараў, упраўлення культуры Мінгарвыканкама, Кітайскай скульптурнай асацыяцыі, Кітайскай асацыяцыяй гарадской скульптуры.
Максім Пятруль — аўтар скульптурных твораў, інтэграваных на станцыях мінскага метрапалітэна: Грушаўка, Малінаўка, Плошча Ф. Багушэвіча, Юбілейная плошча, таксама шэрагу мемарыялаў ахвярам Халакосту «Ахвярам Мінскага гета». З'яўляецца сааўтарам мемарыяльнага комплексу на месцы канцлагера "Трасцянец" і г.д.
Выставачны праект " 4х4 " прадстаўляе інтэграцыю 4-х аўтарскіх скульптур Пятруль Максіма ў прастору галерэі Нясвіжскага палаца, дзе размяшчаюцца ў пастаяннай экспазіцыі творы Янушкевіча Валерыя — калегі і суседа па майстэрнях Беларускага саюза мастакоў у Мінску і які нарадзіўся ў адзін дзень – 16 снежня — але з розніцай у 15 гадоў.
Такая інтэграцыя аўтарскіх твораў у прастору музея — аб'екта гісторыка- культурнай спадчыны — наглядна дэманструе жывую эвалюцыю нашай культуры і мастацтва, паказвае гледачу разнапланавасць і ўнікальнасць беларускага мастацтва і культуры ў цэлым.
Праект «4х4» злучае традыцыйную і сучасную скульптуру і прымеркаваны да 30-годдзя музея-запаведніка «Нясвіж» і 800-годдзя горада Нясвіж.
Выстава будзе працаваць па 16.02.2024.
Уваход — па квітках на пастаянную экспазіцыю палаца.