Флаг РБ Герб РБ

“Зямное і нябеснае”

З 12 снежня 2025 г. па 8 лютага 2026 г. у выставачнай зале аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” дзейнічае часовая экспазіцыя “Зямное і нябеснае” творчых работ Віктара Данілава. Уваход вольны.

Выстава “Зямное і нябеснае” мастака-педагога Віктара Данілава прадстаўляе серыю жывапісных эцюдаў з выявай архітэктурнага пейзажа г. Нясвіжа і г.п. Мір. Архітэктурны пейзаж - гэта зямное, гэта асяроддзе, дзе жыве чалавек у адзінстве з прыродай. У творчасці мастака выдатна спалучаюцца зямное і нябеснае, тое, што стварыў чалавек, гэтае зямное ў развіцці і разнастайнасці, і нябеснае, дадзенае нам звыш, прыроднае і вечнае.

Выстава факусіруецца на кантрасце і гармоніі ў архітэктуры гэтых гарадоў, падкрэсліваючы веліч і значнасць кожнай дэталі. Прадстаўленыя карціны адлюстроўваюць гістарычнае аблічча архітэктурных аб'ектаў, а таксама сучасныя інтэрпрэтацыі гэтых сімвалаў, духоўныя каштоўнасці і традыцыі. Паказваюць, як архітэктура мінулага працягвае натхняць мастакоў і архітэктараў сёння.