«Тры стагоддзі рускага раманса»
17 ліпеня ў Тэатральнай зале Палацавага ансамбля прагучыць канцэртная праграма «Тры стагоддзі рускага раманса». Пачатак а 13-й гадзіне.
Раманс - гэта асаблівы жанр, які патрабуе не толькі прыгажосці голаса, але і ўмення расказаць, «пражыць» за некалькі хвілін гісторыю кахання, а часам - і цэлага жыцця.
Гэтым мастацтвам у дасканаласці валодае лаўрэат 1 прэміі Міжнароднага конкурсу рускага раманса ў Таліне - 2019 НАТАЛЛЯ АКІНІНА - мецца-сапрана. Усе адценні пачуццяў, усё найтанчэйшыя рухі душы падуладныя гэтай спявачцы. У дуэце з вядомай беларускай піяністкай ТАЦЦЯНАЙ СТАРЧАНКА, якая прадстаўляе праграму і стварае невымоўную атмасферу канцэрту «ТРЫ СТАГОДДЗІ РУСКАГА РАМАНСА», прагучаць класічныя рамансы 19 стагоддзя, гарадскія рамансы пачатку 20 стагоддзя і сучасныя рамансы, якія захоўваюць гэтую дзіўную і непаўторную традыцыю.