Часовая экспазіцыя “Была вайна…” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Часовая экспазіцыя “Была вайна…”

Часовая экспазіцыя “Была вайна…”

З 27 мая па 8 ліпеня 2025 г. у выставачнай зале аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” дзейнічае часовая экспазіцыя “Была вайна…”, прадстаўленая творчымі работамі ўдзельнікаў народнай студыі “Повязь” пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А.С. Пушкіна. Уваход вольны.

У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі ў Брэсцкай вобласці больш за 800 сельскіх населеных пунктаў, расстрэльвалі і спальвалі мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей. Многія з вёсак так і не былі адноўлены. Гісторыя тых трагічных падзей знайшла адлюстраванне не толькі ў музейных экспазіцыях і дакументальных выставах, але і ў творчасці мастакоў Брэстчыны.

На выставе прадстаўлены работы маладых мастакоў і выкладчыкаў (кіраўнік Марчук У.І.). Творы прысвечаны трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны, якія адбыліся ў верасні 1942 г. на Брэстчыне. Мастакі арганізавалі пленэры ў Драмлёве, дзе 11 верасня 1942 г. была спалена вёска разам з мірнымі жыхарамі; у г. п. Дамачава, на месцы растрэлу выхаванцаў дзіцячага дома 23 верасня 1942 г.; у пушчанскай вёсцы Ражкоўка, жыхары якой цудам выратаваліся ад растрэлу 28 верасня 1942 г.