Флаг РБ Герб РБ

ФОТАВЫСТАВА «НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА»

ФОТАВЫСТАВА «НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА»

Беларусь захоўвае ў сабе мноства архітэктурных помнікаў, якія, на жаль, знаходзяцца ў занядбаным стане. Гэтыя руіны з'яўляюцца сведкамі гістарычных падзеяў, і нібыта вымаўляюць ціхі кліч аб захаванні сваёй памяці і гістарычнага значэня. Выстава дае ўнікальную магчымасць убачыць і асэнсаваць іх прыгажосць, месца ў гісторыі і важнасць для нашай культуры.

Вы ўбачыце працы фатографаў Ганны Найдзёнавай і Арыны Ворсінай, якія ў рамках праекта «Спячая спадчына» даследуюць і адлюстроўваюць прыгажосць і трагедыю закінутых сядзібаў і храмаў па ўсёй Беларусі.

Праз свае фатаграфіі аўтары перадаюць не толькі архітэктурныя дэталі будынкаў, але і іх дух, атмасферу тых часоў, калі яны былі цэнтрамі жыцця і культуры.

Кожная фатаграфія – гэта гісторыя, якая патрабуе ўвагі, прымушаючы гледача задумацца аб крохкасці часу і каштоўнасці захавання нашай спадчыны.

Праект «Спячая спадчына» пачаў сваю дзейнасць у 2022 годзе. За гэты час аўтары наведалі больш за 30 месцаў па ўсёй Беларусі, расказаўшы іх гісторыю ў фатаграфіях і відэа. На старонкі праекта падпісаны больш за 12 тысяч чалавек.

З выставай «НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА» можна пазнаёміцца ​​з 19 верасня па 16 лістапада 2025 года ў інфармацыйна-касавым цэнтры музея-запаведніка, вул. Замкавая, 2А, уваход вольны.