Часовая экспазіцыя “… Я так бачу”
З 3 кастрычніка па 15 студзеня 2024 г. у выставачнай зале аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” дзейнічае часовая экспазіцыя твораў Наталлі Гузняк “…Я так бачу”. Уваход вольны.
Наталля Гузняк нарадзілася 26 красавіка 1975 г. у Мінску. Аўтар валодае творчым духам, лёгка адносіцца да працэсу стварэння мастацтва, як да спосабу вызваліць свае думкі. У яе жыцці пануе гармонія і дабрыня, што прыцягвае людзей, таму ў карцінах адчуваецца сапраўдная арт-тэрапія. Наталля аб'ядноўвае ў сваіх карцінах эстэтычныя перажыванні і эмоцыі, якія часам цяжка выказаць словамі. Яе стыль уражвае сваёй унікальнасцю, а працы літаральна дыхаюць жыццём і пазітывам!
Што натхняе мастачку? Яна верыць, што кожны з нас можа стварыць нешта прыгожае, калі ўкласці ў гэта часцінку сваёй душы. Менавіта гэтае жаданне дзяліцца радасцю і падштурхнула яе да стварэння яскравых твораў. Кожная праца Наталлі — гэта падарожжа ў свет пачуццяў і адчуванняў, дзе фарбы становяцца жывымі.
Пейзажы аўтара выкананы ў стылі імпрэсіянізму.