Флаг РБ Герб РБ

“Волжскія краявіды. Свіяжск: сучаснасць і мінулае"

“Волжскія краявіды. Свіяжск: сучаснасць і мінулае"
16 ліпеня ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адкрылася выстава “Волжскія краявіды. Свіяжск: сучаснасць і мінулае”, прысвечаная пейзажнай фатаграфіі прыродных і архітэктурных славутасцяў вострава-горада Свіяжска.

На выставе прадстаўлены фатаграфіі пейзажаў і ландшафтаў вострава, які на працягу стагоддзяў набыў і захаваў сваю ўнікальнасць гістарычнага горада, жывапіснага ландшафтна-прыроднага аб'екта, архітэктурна-мастацкага ансамбля XVI – пачатку XX стст., які ўключае помнікі царкоўна-манастырскай архітэктуры і грамадзянскія збудаванні, рэдкія фрэскі эпохі Івана Грознага і інш., тым самым стаў увасабленнем многіх эпох і падзей.
Выстава ўключае ў сябе працы чатырох вядомых фатографаў-мастакоў Татарстана. Для кожнага з іх Свіяжск стаў адной з галоўных тэм творчасці на доўгія гады.    Чорна-белыя здымкі. Г.Н. Сямёнава (1937-2021), Ю. І. Фралова (1938-2021), Я.А. Канаева (1955 г.н.) прадстаўляюць “Стары Свіяжск”, востраў 1980-х – 1990-х гг.без прыкрас і рэтушы, а каляровыя фатаграфіі А. У. Багданава (1967 г. н.) адлюстроўваюць сучаснае аблічча адроджанага вострава-граду. 
Фотаздымкі на выставе прадстаўлены з фонду Музея-запаведніка “Востраў-град Свіяжск”, а таксама з асабістага архіва фатографа А.У. Багданава.

Даты правядзення выставы: 16.07.2025-10.09.2025

Месца правядзення: зала аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”.