“Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца ды невядомага»

З 27 лютага па 22 чэрвеня 2025 года ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля ў Нясвіжы дзейнічае выставачны праект, прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака Міхаіла Сеўрука.
У экспазіцыю “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца ды невядомага» ўвайшлі графічныя лісты, выкананыя ў розных тэхніках эстампа: літаграфіі, афорта, лінагравюры, ксілаграфіі і сухой іголкі. Акрамя таго — унікальная графіка алоўкам, а таксама жывапіс алеем, акварэллю, гуашшу — што дэманструе найшырэйшы творчы дыяпазон майстра, які ў дасканаласці валодаў усімі тэхнічнымі магчымасцямі выяўленча-выразнай мастацкай мовы.
Гэтая выстава — унікальная магчымасць адкрыць для сябе новыя грані таленту беларускага майстра, чые творы натхняюць і прымушаюць нас бачыць свет па-новаму.