«Мастак – Кніга – Тэкст»

19 снежня 2024 года ў выставачнай зале аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Мастак – Кніга – Тэкст», на якой прадстаўлены копіі твораў сучасных мастакоў-графікаў з фондаў Дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка «Востраў-град Свіяжск».
Творы раскрываюць цесную сувязь друкаванай графікі з літаратурай, значнасць мастацкага ўвасаблення літаратурнага тэксту.
У шэрагу прац праяўлена імкненне да раскрыцця нацыянальнай своеасаблівасці літаратурных твораў і пошук формаў яго ўвасаблення, з выкарыстаннем шырокага набору прыёмаў — ад дакладнай перадачы этнаграфічных элементаў і асаблівасцяў да сімвалічных і алегарычных трактовак.
Прадстаўленыя творы мастакоў-графікаў экспанаваліся на Казанскай Міжнароднай біенале друкаванай графікі «вершнік». Выстава будзе працаваць да 19 студзеня 2025 года.