Міжнародны выставачны праект «Castrum doloris. Пахавальны цырыманіял нясвіжскага двара» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Міжнародны выставачны праект «Castrum doloris. Пахавальны цырыманіял нясвіжскага двара»

Экспазіцыя калідора і памяшканняў побач з капліцай распавядае пра пахавальную культуру XVIII стагоддзя. У еўрапейскай культуры, такіх пахаванняў, якія былі ў князёў Радзівілаў, удастоіваліся толькі імператары і князі.

Гэты цырыманіял вызначаўся пышнасцю, архетыпічнай глыбінёй зместу, патрабаваў удзелу архітэктараў, кампазітараў, святароў, якія добра валодалі словам, і гравёраў, якія адлюстроўвалі падзеі. Ва ўсім свеце ён вядомы, як POMPA FUNEBRIS (у перакладзе з латыні – пахавальная працэсія) – урачыстае развітанне з памерлым і падвядзенне вынікаў яго дзейнасці на карысць краіны, рода, сям’і.

alt

POMPA FUNEBRIS адрознівалася ад звычайнай працэсіі тэрмінамі правядзення – яна магла доўжыцца тыдні, месяцы і нават гады. Памерлы сімвалічна “развітваўся” з асноўнымі гарадамі сваіх уладанняў. У іх арганізоўвалі ўрачысты ўезд, будавалі, як у старажытным Рыме, трыумфальныя аркі, прамаўлялі мноства панегірыкаў і праводзілі ў храмах жалобныя набажэнствы. У працэсіі ўдзельнічалі шматлікія сваякі, прадстаўнікі вышэйшай улады, духавенства, гарадскіх рамесных цэхаў. У цырымоніі былі задзейнічаны плакальшчыцы і акцёры-мімы, якія прадстаўлялі розныя сцэны з жыцця памерлага.

alt
У калідоры адноўлена атмасфера руху пахавальнай працэсіі. У прытворы ўпершыню дэманструюцца знакі і артэфакты гэтай складанай цырымоніі. Унікальныя экспанаты былі выяўлены ў саркафагах падчас даследавання маўзалея князёў Радзівілаў у касцёле Божага Цела. У 2016–2017 гадах тут працавала міжнародная камісія спецыялістаў. Нясвіжская крыпта – адна з найбольш значных і каштоўных княжацкіх і імператарскіх пахавальняў Еўропы. Помнік культуры сусветнага ўзроўню.

Дадзены праект здзейснены пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза у межах міжнароднага праекта (ENI-LLB-1-109) "Захаванне і адаптацыя спадчыны князёў Радзівілаў для развіцця турызму ў Кедайняй і Нясвіжы" Праграмы трансгранічнага сутрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гг.

eu-lv-lt-by-programme-logo_by_rgb.jpg

Навіны аб праекце (ENI-LLB-1-109) "Захаванне і адаптацыя спадчыны князёў Радзівілаў для развіцця турызму ў Кедайняй і Нясвіжы":

"Объединенные общей историей"/ Минская правда, 6/09/2019

"Ученые раскрыли неизвестные ранее факты о двух поколениях Радзивиллов"/Млын.BY, 6/03/2020

"Артефакты похоронного церемониала Радзивилов станут экспонатами выставки в Несвиже"/ телеканал ОНТ, 3/02/2020

"Адкрыліся невядомыя ранней факты пра два пакаленні Радзівілаў"/ Минская правда, 10/03/2020

"Сакрэты радзівілаўских саркафагаў"/ Культура, 29/02/2020

"Слуцкий пояс Пане Коханку и туфли Уршули Радзивилл в экспозиции Несвижа"/tvr.by, 07/06/2020

"Реставрация крипты Радзивиллов в Несвиже: специалисты укрепят живопись XVIII века"/телеканал ОНТ, 12/08/2020

"Саблю Пана Коханку и другие уникальные вещи Радзивиллов выставят в Несвижском замке"/телеканал СТВ, 09/06/2020

"Несвижские мумии: как помогли при бальзамировании тела Сталина и куда пропали 30 саркофагов?"/телеканал СТВ, 12/06/2020

"Какой размер обуви носил «Пане Коханку»? Сапоги легендарного Радзивилла после реставрации представят в Несвижском замке"/ телеканал ОНТ, 16/03/2021