Часовая экспазіцыя “Святло жаночай творчасці”
З 3 па 23 чэрвеня 2026 г. у выставачнай зале аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” дзейнічае часовая экспазіцыя “Святло жаночай творчасці”. На выставе прадстаўлены карціны, створаныя ў рамках XVII адкрытага рэгіянальнага конкурсу-пленэра юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука, прымеркаванага да Года беларускай жанчыны.
За перыяд свайго існавання пленэр стаў сапраўдным святам для юных талентаў, якое кожны год праходзіць у г. Нясвіжы. Ён не толькі абуджае цікавасць да багатай гісторыі Беларусі і пашырае мастацкі кругагляд, але і садзейнічае абмену вопытам паміж удзельнікамі. Традыцыйна тэмы пленэраў ахопліваюць гісторыю Нясвіжа, яго легенды, архітэктурныя помнікі і выдатных асоб, сярод якіх Марыя Дарота дэ Талейран дэ Кастэлян Радзівіл, Эльжбета Тамашэўская Радзівіл.
Удзельнікі раскрылі таксама вобразы сваіх настаўнікаў, беларускіх мастачак - Анастасіі Балыш, народнай мастачкі мінулых стагоддзяў - Алены Кіш.
Пленэр юных мастакоў - яркае значнае для дзяцей і падлеткаў мерапрыемства, якое стымулюе цікавасць да гісторыі роднай краіны, якое пашырае ўяўленне аб мастацтве праз зносіны і абмен вопытам.