Флаг РБ Герб РБ

Часовая экспазіцыя «Героі беларускіх казак, міфаў і легенд»

Часовая экспазіцыя «Героі беларускіх казак, міфаў і легенд»


Час правядзення: з 28.10.2026 г. па 16.03.2027 г.


Месца правядзення: Малая выставачная зала Палацавага ансамбля


Уваходны білет: 10/6 бел. руб., адзіны білет: 38/20 бел. руб.

 

Міфалогія — гэта сукупнасць міфаў, легенд і паданняў пра аб'екты жывой і нежывой прыроды, чалавека і грамадства, якія ўзніклі ў людзей у першабытным грамадстве і неўсвядомлена-мастацкім спосабам адлюстравалі іх уяўленні аб навакольным свеце ў выглядзе багоў і дэманічных істот.
Беларуская міфалогія мае не менш міфічных герояў, чым грэчаская і рымская. Невялікая колькасць інфармацыі пра іх звязана з адсутнасцю пісьмовых крыніц. Распаўсюджванне пісьменнасці на нашых землях адбывалася адначасова з прыняццем хрысціянства, і змест пісьмовых крыніц у пераважнай большасці з'яўляецца царкоўным. Толькі дзякуючы вуснаму фальклору (казкі, песні, прымаўкі і інш.) да нас дайшлі назвы і апісанні некаторых міфалагічных персанажаў.

 

Над праектам працавалі таленавітыя беларускія майстры. Мастак-графік Валерый Слаук, праілюстраваўшы навукова-папулярнае выданне «Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак», заклаў аснову візуальнага ўвасаблення некаторых персанажаў. Скульптар Антон Шыпіца сваімі работамі сцёр мяжу паміж класічнай скульптурай і «ажыўшымі» героямі. Былі створаны скульптуры, дзе выкарыстоўваліся традыцыі акадэмічнай школы і сучасныя матэрыялы.

 

У зале вас чакаюць каля 30 персанажаў, якія ажываюць не толькі пры святле дня. Зазірніце за заслону векавых таямніц і асабіста пазнаёмцеся з персанажамі, якія раней існавалі толькі ва ўяўленні нашых продкаў, стагоддзямі хаваючыся ў беларускіх казках, міфах і легендах. Выставачны праект пераверне Вашы ўяўленні аб беларускім фальклоры і падорыць незабыўныя візуальныя ўражанні.

 

*З 02.11.2026 г. будзе даступная экскурсія па выставе з элементамі інтэрактыву за дадатковую плату і па папярэднім запісе.