“Іншымі вачыма” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

“Іншымі вачыма”

 “Іншымі вачыма”

З 1 снежня 2021 г. па 28 лютага 2022 г. у зале інфармацыйна-касавага цэнтра праходзіць мастацкая выстава Вольгі Южык “Іншымі вачыма”.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі работы аб'яднаны пад аўтарскай назвай, якая сімвалізуе бачанне аўтарам свету зусім па-іншаму, чым бачаць астатнія людзі, па-свойму, іншымі вачыма. Такім чынам, сваімі працамі аўтар паказвае гледачу, як бачыць і ўспрымае свет менавіта яна.

Вольга Южык нарадзілася ў Беларусі, у горадзе Дзяржынску, 3 чэрвеня 1988 года. Скончыла Дзяржынскую мастацкую школу; Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж, аддзяленне дызайна; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва, аддзяленне народных рамёстваў. З дзяцінства захаплялася жывапісам. З цягам часу вырашыла паспрабаваць свае здольнасці і ў графіцы. Атрымала ўзнагароды, у тым ліку і за першае месца, за ўдзел у міжнародных конкурсах у Ізраілі, Расіі, Югаславіі, Францыі і Македоніі.

Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Чэхіі, Расіі, Украіны.