Выстава «Шматаблічны свет масак» украінскага мастака-дызайнера Марыны Лапа — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Выстава «Шматаблічны свет масак» украінскага мастака-дызайнера Марыны Лапа

Выстава «Шматаблічны свет масак» украінскага мастака-дызайнера Марыны Лапа

З 24 кастрычніка 2018 г. па 15 лютага 2019 г. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прадстаўляе выставу «Шматаблічны свет масак», на якой будуць прадстаўлены працы ўкраінскага мастака-дызайнера Марыны Лапа. Марына Лапа — выпускніца Кіеўскага тэатральнага ўніверсітэта. Яна шмат падарожнічае па свеце, вывучаючы гісторыю масак, культуру і мастацтва розных народаў. Марына каля 20 гадоў займаецца вырабам арыгінальных венецыянскіх масак ручной вытворчасці. Самастойна распрацоўвае і ўвасабляе ў жыццё эксклюзіўныя мадэлі. Яе творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Украіны, Італіі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША. У Малой Выставачнай зале будуць прадстаўлены больш за пяцьдзесят масак, зробленыя з выкарыстаннем італьянскай скуры, тонкіх карункаў, пёраў экзатычных птушак, сусальнага золата, роспісу, стразаў «Swarovski».