Флаг РБ Герб РБ

Пачала работу выстава “Натхненне па-за рамкамі: карціны асаблівых людзей”

Пачала работу выстава “Натхненне па-за рамкамі: карціны асаблівых людзей”

Выстава “Натхненне па-за рамкамі: карціны асаблівых людзей” арганізавана сумесна з самым вялікім пансіянатам у Беларусі для асоб з ментальнымі парушэннямі – Мінскім гарадскім сацыяльным пансіянатам “Вяча”.

З 3 чэрвеня па 10 ліпеня 2026 года на другім паверсе ўсходняй галерэі Нясвіжскага палаца адкрыта экспазіцыя, прысвечаная талентам людзей з ментальнымі парушэннямі. У яе рамках прадстаўлены 20 работ мастакоў Аляксея Ерышава і Ніны Кныш, чыя здольнасці выказаць свае пачуцці праз мастацтва, натхняе і разбурае стэрэатыпы.

Аляксей пражывае ў пансіянаце з 2019 года: на жаль, хвароба не дала яму скончыць тэхнічны ўніверсітэт, але дзякуючы арт-тэрапіі, самому працэсу малявання, ён знайходзіць у сабе сілы не адчайвацца, а працягваць бачыць свет у яркіх фарбах.

Ніна - мастачка, у якой ёсць вопыт напісання карцін па-за сценамі інтэрната, калі яе самаадчуванне яшчэ дазваляла пражываць самастойна. У пансіянаце яна з 2017 года: сцены гэтай установы не сталі перашкодай для самавыяўлення, а ў нечым і дапамагаюць ёй данесці да іншых людзей сваё бачанне свету праз створаныя карціны.

Аўтары — удзельнікі майстэрні «Вясёлка ідэй» пад кіраўніцтвам Таццяны Вячаславаўны Лойка (на фотаздымку ў цэнтры) — знаходзяць свабоду самавыяўлення ва ўмовах сацыяльнай установы, даказваючы, што талент і прыгажосць магчымыя па-за межамі абставін.

Гэтая выстава - сумленны погляд на свет вачамі людзей з асаблівай сілай духу. Запрашаем усіх наведаць і адкрыць для сябе прыгажосць, моц і натхненне, якія жывуць у кожным з нас.

Уваход па квітках на пастаянную экспазіцыю Палацавага ансамбля.