ПРАЕКТ - PIANODANCE CONCERT
PianoDance стаў у сваім родзе ўнікальным праектам, у якім спалучаюцца стылі: ад элегантнага джаза да гарачага фламенка, ад віртуознай музыкі Ліста і Рахманінава, да сучасных лірычных кампазіцый. Ідэя канцэрта — у аб’яднанні жывой музыкі і танца ў рамках аднаго вечара.
Кожны твор праграмы — гэта завершаная гісторыя ці карціна-замалёўка, у якой пачуццёвая сфера пераважае над рацыянальнай.
Музычную частку прадстаўляе піяніст, кампазітар, выпускнік Маскоўскай кансерваторыі Філіп Шпартаў, танцавальную — харэограф і танцоўшчыца з Масквы Кацярына Пісарава.
За некалькі гадоў існавання праекта падобныя канцэрты з поспехам прайшлі ў Мінску, Нясвіжы, Гродне і Маскве.
У праграме канцэрта творы К. Дэбюсі, Ф.Шуберта, С. Рахманінава, а таксама аўтарскія творы Філіпа Шпартава.
2 лютага. Уваход вольны. Пачатак у 14-00.
Даведкі па телефонам: +375177020602, МТС +375295518051