«Прыгажосць і мода XIX-XXI стагоддзе»
З 28 красавіка 2024 года па 20 кастрычніка 2024 года ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля ў г.Нясвіж дзейнічае выстава прыватнай калекцыі Таццяны ФЯДОСАВАЙ «Прыгажосць і мода XIX-XXI стагоддзе».
У калекцыі Таццяны Фядосавай шмат цікавых і ўнікальных рэчаў. Самая старая сукенка датуецца 1860 – м годам, а самая новая - яшчэ нядаўна кроілася ў майстэрнях беларускіх дызайнераў. І зусім не абавязкова яны павінны былі належаць сталічным модніцам. Гонар калекцыі - парадная аксамітная сукенка з багатым дэкорам 1880-х і футурыстычныя сукенкі мінімалістычных 1960-х; сукенка кінадзівы Галівуда 1930-х Кэй Фрэнсіс і два сукенкі зоркі джаза шведскай спявачкі Монікі Сетэрлунд, удзельніцы Еўрабачання-1963; беларускі вясковы вясельны касцюм 1918-га года і сукенка з гардэроба амерыканскага сямейства Пратт 1920-х; «трафейныя» сукенкі 1940-х з Германіі і «чайныя» сукенкі 1910-х з Еўропы і ЗША. Асаблівы гонар калекцыі - вячэрняя сукенка брытанскага мадэльера Мюрэя Арбейда, які ствараў ўборы для прынцэсы Дыяны; два ўборы ад легенды італьянскай моды і рускай князёўны Ірыны Галіцынай; калекцыя дэкаратыўных прадметаў з перламутру; збор модных штучак і парфумерыі ад Эльзы Скіяпарэлі; 4 сукенкі амерыканскага мадэльера з рускімі каранямі-Алега Касіні; рэдкія Парфумерныя флаконы з царскай Расіі і лепшыя ўзоры савецкай парфумерыі; калекцыя чэшскай біжутэрыі і многае іншае. Калекцыю нарадаў дапаўняюць творы жывапісу, фатаграфіі і паштоўкі ў старадаўніх рамах, а таксама знакавыя ўзоры аксесуараў, касметыкі, абутку і сумак як сусветных, так і айчынных вытворцаў.
Адно з апошніх набыткаў - басаножкі ад Джузэпэ Заноці з «рыбным шкілетам», ідэя стварэння якіх прыйшла дызайнеру падчас рыбнай вячэры, а эскіз быў намаляваны прама на абрусы. Але сусветную вядомасць гэтая мадэль атрымала пасля здымак у культавым серыяле «Сэкс у вялікім горадзе», дзе Саманта Джонс выбірае іх для сушы-буфета.
Калекцыя "Прыгажосць і МОДА XIX-XXI стагоддзе" захоплівае сваёй разнастайнасцю і, несумненна, падорыць камусьці настальгічныя ўспаміны пра мінулае, камусьці - натхненне, а камусьці - дзіўныя адкрыцці і новы погляд на гісторыю папярэдніх пакаленняў.
Уваходны квіток на выставу 8 беларускіх рублёў (поўны) / 4 Беларускія рублі (ільготны).
Інфармацыя па тэлефонах +375 29 5518051 +375 29 1903149
Сацсеткі: Instagram: @ krasota_i_moda_19_21_ @ tatiana _ _ fedosova