“Сны аб Нясвіжы”
18 ліпеня ў Тэатральнай зале Палацавага ансамбля ўвазе гледачоў будзе прадстаўлена праграма “Сны аб Нясвіжы”.
Праграма «СНЫ ПРА НЯСВІЖ» створана спецыяльна для выканання ў Нясвіжскім замку. Яе выконваюць сапраўдныя зоркі класічнай музыкі Беларусі:
Таццяна СТАРЧАНКА - фартэпіяна, клавесін,
ЯЎГЕН ВІДАНАЎ - флейта,
ПАВЕЛ КУХТА - гітара.
Прагучыць музыка М. Радзівіла, якая ў даўнія часы выконвалася ў гэтых сценах, творы аўтарства М. Агінскага і Н. Орды, музыка для гітары і клавесіна «Успамін пра Нясвіж», напісаная вядомым беларускім кампазітарам Г.Гарэлавай, старадаўняя і сучасная музыка, якая падкрэслівае атмасферу замка. А чароўныя спалучэнні гітары і флейты, флейты і клавесіна і зачаравальнае гучанне раяля зробяць гэты канцэрт незабыўным!