Абнаўленне прадметаў у экспазіцыі «Castrum doloris. Пахавальны цырыманіял Радзівілаў » — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Абнаўленне прадметаў у экспазіцыі «Castrum doloris. Пахавальны цырыманіял Радзівілаў »

Абнаўленне прадметаў у экспазіцыі «Castrum doloris. Пахавальны цырыманіял Радзівілаў »

Супрацоўніцтва з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа дазваляе музею-запаведніку знаёміць наведвальнікаў з каштоўнымі старадрукаванымі кнігамі. На выставачным праекце «Castrum doloris. Пахавальны цырыманіял Радзівілаў», які прадстаўлены ў замкавай капліцы, з 11 сакавіка 2021 г. можна ўбачыць арыгіналы кніг ХVII-XVIII стагоддзяў, якія адлюстроўваюць сусветную гісторыю pompa funebris (пахавальнага шэсця). Напісаны дадзеныя працы такімі вядомымі навукоўцамі і мысліцелямі, як Шарль Сарэль, Карл Расіньёлі і Жан-Батыст Тавернье. Спяшайцеся пабачыць!