Аўтарская выстава «Аўдыенцыя» Паўла Татарнікава. — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Аўтарская выстава «Аўдыенцыя» Паўла Татарнікава.

З 21.12.2018 г. па 15.04.2019 г. ў вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля адбудзецца выстава работ мастака-графіка Паўла Татарнікава «Аўдыенцыя».
alt

Павел Татарнікаў

На выставе будуць прадстаўлены звыш 70 арыгінальных прац мастака: партрэты гістарычных асоб, мастацка-гістарычныя рэканструкцыі панарам гарадоў і замкаў на тэрыторыі Беларусі, серыя ілюстрацый да зборніка беларускіх казак «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка», серыя ілюстрацый да кітайскай казкі «Стралок і дзесяць сонцаў».

Павел Татарнікаў нарадзiўся ў 1971 годзе ў горадзе Брэсце ў сям’i мастакоў. Скончыў Акадэмію мастацтваў. Узнавіў вобразы больш за 70 гістарычных асобаў Беларусі, зрабіў мастацкія рэканструкцыі старажытных беларускіх гарадоў і праілюстраваў знакавую кнігу апошніх гадоў «Айчына» (аўтар У. Арлоў). Уладальнік Гран-пры Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі», Дзяржпрэміі Беларусі, адзіны беларус, двойчы узнагароджаны «Залатым яблыкам» Браціслаўскай біеналле - галоўнай сусветнай падзеі сярод ілюстратараў дзіцячых і юнацкіх кніг. Пад яго пэндзлем ажывалі Шэкспір і Стывенсан, Дзюма і Андэрсан, кітайскі эпас і «Слова пра паход Ігараў», беларускія казкі і легенды.

Аўтар так сябе характарызуе: З самага дзяцiнства я любiў чытаць i маляваць. Прашу прабачэння ў старэйшых мастакоў, але часам я маляваў у кнiгах. Проста дадаваў тыя дэталi, якiх на мой дзiцячы погляд не хапала ў iлюстрацыях. На шчасце, бацькi не забаранялi такую творчасць. З гэтага, вiдаць, i пачаўся мой шлях да прафесii мастака-графiка


Месца правядзення: Вялікая выставачная зала Палацавага ансамбля

Тэрмін дзеяння выставы: 21.12. 2018 г. – 15 .04. 2019 г.

Кошт білетаў:— 2 BYN (Школьнікі і студэнты — 1BYN)

Даведкі па тэлефонах: +375177020602, МТС +375295518051