Часовая экспазіцыя "GLORIA ARME: ваенна-гістарычная рэканструкцыя даспехаў і зброі"
З 3 чэрвеня 2022 года да 10 студзеня 2023 года ў Вялікай выставачнай зале палаца Радзівілаў дзейнічае часовая экспазіцыя "GLORIA ARME: ваенна-гістарычная рэканструкцыя даспехаў і зброі".
На выставе дэманструюцца мадэлі ахоўнага і наступальнага ўзбраення. Сярод асобных экспанатаў можна вылучыць поўныя камплекты ахоўнага ўзбраення асобных войскаў Вялікага княства Літоўскага падчас Грунвальдскай бітвы 1410 г. і бітвы пад Оршай 1514 г.
У экспазіцыі прадстаўлены традыцыйныя на Беларусі ручныя кавальскія інструменты і абсталяванне, якія поўнасцю функцыянальныя і зусім нядаўна былі ў рабоце. Гэта не муляжы, а аўтэнтычныя традыцыйныя кавальскія інструменты і прылады.
Адчуць сябе рыцарам можна, калі прымераць інтэрактыўныя элементы ўзбраення і рыштунку: кальчугу, меч, шчыты рыцарскія, шлем «бацынет» з забралам і г.д.
Кошт уваходных квіткоў: 5 BYN для дарослых, 2,5 BYN для школьнікаў і студэнтаў. Шматдзетныя сем'і пры наведванні музейных аб'ектаў з трыма і больш непаўналетнімі дзецьмі (да 18 гадоў) - 2,5 BYN.
Даведкі і дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8 01770 20602; 8 029 551 80 51.
Уваход на выставу магчымы без набыцця білета на наведванне пастаяннай экспазіцыі Палацавага ансамбля.
Для лепшага азнаямлення з экспанатамі выставы “GLORIA ARME: ваенна-гістарычная рэканструкцыя даспехаў і зброі” запрашаем прыняць удзел у гульні-экскурсіі “Рыцарскі турнір”.
У ёй могуць прымаць удзел групы да 20 чалавек. Рэкамендавана як для сямейных груп наведвальнікаў (2-8 чалавек), так і для арганізаваных груп школьнікаў (узрост – пачынаючы з 5 класа) і студэнтаў.
Усе падрабязнасці па тэлефонах: 8 01770 20602; 8 029 551 80 51.