Часовая экспазіцыя “Героі Вялікай Перамогі”

9 мая 2025 г. у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адкрылася часовая экспазіцыя “Героі Вялікай Перамогі”, прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Часовая экспазіцыя “Героі Вялікай Перамогі” – вынік сумеснай работы 6 рэгіянальных музеяў Беларусі - гістарычнага музея г. Крычава, Ружанскага палацавага комплекса Сапегаў, Жодзінскага, Хойніцкага, Гарадоцкага, Смаргонскага краязнаўчых музеяў і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”.
У адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Аб замацаванні куратараў”, у 2024 г. да музея-запаведніка “Нясвіж” прымацаваны 6 музеяў з усіх абласцей Беларусі для развіцця музейнай дзейнасці ў рэспубліцы. Музей-запаведнік “Нясвіж” выступіў ініцыятарам стварэння сумеснага выставачнага праекта сямі ўстаноў. Тэмай праекту было вырашана абраць 80-годдзе Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Напярэдадні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі высокі маральны абавязак - захаваць памяць аб ахвярным подзвігу кожнага, хто загінуў на палях бітваў, застаўся загінуўшым без вестак, працаваў на знос у тыле, або выжыў, нягледзячы ні на што. Чытаючы канкрэтныя баявыя біяграфіі, мы датыкаемся з жывой, канкрэтнай гісторыяй вялікай Айчыннай вайны, сваёй малой Радзімы, яе найбольш слаўнымі людзьмі і здзейсненымі імі подзвігамі. Менавіта гэтыя гісторыі вялікіх подзвігаў і перамог з'яўляюцца неацэнным урокам мужнасці і патрыятызму для сённяшняга пакалення.
Галоўная ідэя часовай экспазіцыі - расказаць пра вайну праз паказ сямі герояў: загінуўшых і ветэранаў вайны; прадстаўнікоў розных родаў войскаў і мірных жыхароў; жанчыны і мужчын; ураджэнцаў Беларусі і іншых рэспублік СССР. У кожнага з іх свая праўда, і разам узятая, яна дае цэласнае ўяўленне аб вайне.
На выставе прадстаўлены выявы і інфармацыя аб сямі героях - прадстаўніках сямі раёнаў і музеяў, адпаведна. Кожная тэма дапоўнена арыгінальнымі або копійнымі прадметамі, якія належаць персаналіям (з фондаў вышэйназваных музеяў).
Перыяд работы выстаўкі - з 9 мая 2025 года да 26 чэрвеня 2025 года.