Эксклюзіўная праграма «Сны аб Нясвіжы»
15 жніўня ў 12 і 15 гадзін гледачоў чакае эксклюзіўная праграма «Сны аб Нясвіжы» ў выкананні салістаў Белдзяржфілармоніі Таццяны Старчанка (фартэпіяна / клавесін), Яўгена Віданава (флейта) і Паўла Кухты (гітара).
У праграме творы, прысвечаныя Нясвіжу або якія гучалі ў Нясвіжскім палацы ў радзівілаўскія часы: музыка М. Радзівіла, Ф. Шапэна, М. Агінскага, Н. Орды, М. Ельскага, Г. Гарэлава.
Кошт квітка — 15 рублёў.