Інтэрактыўная выстава “Партызаны Беларусі”
З 19 па 27 ліпеня ў зале Інфармацыйна-касавага цэнтра Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” дзейнічае інтэрактыўная выстава “Партызаны Беларусі”, якая створана выдавецкім домам “Беларусь сёння” і Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.
Выстава знаёміць з гісторыяй партызанскіх фарміраванняў, якія дзейнічалі ў час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі акупаванай Беларусі. Прадстаўлены копіі фотаздымкаў, узнагародных лістоў. Таксама выстаўлена інфапанэль, што дазваляе адшукаць архіўныя звесткі пра ўдзельнікаў партызанскага руху.
Час працы выставы: з 9.30 да 18.30. Уваход вольны!