“Карункі мінулага” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

“Карункі мінулага”

“Карункі мінулага”

З 21.02.2023 г. по 26.04.2023 г. у зале аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці праходзіць часовая экспазіцыя “Карункі мінулага” работ мастачкі Аліны Бароўскай.

На выставе прадстаўлены партрэты міфічных гераінь, якія адсылаюць нас да старажытнай гісторыі, да непасрэднага мінулага нашага народа. У сваіх работах аўтар у асаблівай манеры адлюстроўвае жаночыя вобразы з тонкім адчуваннем сувязі з народнай міфалогіяй і народным мастацтвам, дзякуючы чаму гледачы могуць паглыбіцца ў далёкі і разнастайны магічны свет.

Аліна Бароўская нарадзілася ў г. Маладзечна 20 снежня 2002 г. Атрымала адукацыю ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе мастацтваў, дзіцячай мастацкай школе і музычным каледжы ім. М.К. Агінскага на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

З 2021 г. працуе выкладчыкам малюнка, жывапісу, кампазіцыі і ДПМ у Нясвіжскай дзіцячай школе мастацтваў.