"Казка Калядаў"
З 27 лістапада 2021 г. па 21 студзеня 2022 г. у Залатой зале Палацавага ансамбля дзейнічае часовая экспазіцыя "Казка Калядаў".
Экспазіцыя суправаджае аднайменны конкурс каляднай сучаснай цацкі і знаёміць наведвальнікаў з работамі майстроў - членаў міжнароднай школы аматараў ірландскіх карункаў пад кіраўніцтвам аўтара праекта "Звяжам свет прыгажосцю" і заснавальніка школы В. Старасцінай, а таксама з работамі самой Вольгі.
Аўтарка з дзяцінства захаплялася вязаннем і з цягам часу вырашыла аформіць сваё захапленне ў прафесію. На дадзены момант ужо больш за 10 гадоў Вольга стварае кручком аўтарскія калекцыйныя працы класа "люкс" у старажытнай тэхніцы "ірландскія карункі". З 2016 г. зарэгістраваная ў Міжнароднай Арганізацыі Каруначніц.
Удзельніца шматлікіх выстаў. Яе працы атрымалі высокую адзнаку ад майстроў Каралеўскага двара Вялікабрытаніі.
У 2019 г. Вольга выдала некалькі нумароў уласнага часопіса па сучасным ірландскім карункам. Займаецца рознымі праектамі па папулярызацыі і развіццю ўнікальнага вязання кручком у старадаўняй тэхніцы «ірландскія карункі».
На экспазіцыі прадстаўлены дзве групы прадметаў – арыгінальныя антыкварныя карункі 1840-1860 гг. і сучасныя работы ў дадзенай тэхніцы, выкананыя рукадзельніцамі розных краін свету.
Пабачыць выставу можна, набыўшы квіток у пастаянную экспазіцыю.