міжнародная выстава «Модныя дамы ў Нясвіжы» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

міжнародная выстава «Модныя дамы ў Нясвіжы»

З 14 лютага па 31 траўня 2020 г. у Вялікай выставачнай зале палаца Радзівілаў будзе праходзіць міжнародная выстава «Модныя дамы ў Нясвіжы».

Аснову часовай экспазіцыі складае ўнікальная персанальная калекцыя ўбораў апошняй небароўскай княгіні Ганны Радзівіл з Любамірскіх, а таксама – рэканструкцыі жаночых строяў ХІХ стагоддзя, зробленыя паводле партрэтаў адпаведнай эпохі. Дэманстрацыя арыгінальных сукенак і іх рэканструкцый дазволіць не толькі адчуць каларыт ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, але і нагадае пра даўнія культурныя кантакты паміж радзівілаўскімі рэзідэнцыямі Небаровам і Нясвіжам. Акрамя таго, на выставе будуць прадстаўлены вееры, упрыгожванні, аксэсуары і фотаздымкі з музейных збораў і прыватных калекцый.
alt
У арганізацыі і правядзенні праекта задзейнічаны партнёры з Польшчы і Беларусі - Музей у Небарове і Аркадыі (Польшча), Фонд «Nomina Rosae» (Польшча), Музей «Замкавы комплекс «Мір» (Беларусь), Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь). Так сама на выставе будуць прадстаўлены арыгінальныя прадметы з калекцыі князя Мацея Радзівіла (Польшча).

Кошт уваходнага квітка на выставу:
3.00 BYN (дарослыя)
1.50 BYN (школьнікі і студэнты)


 * Уваход на выставу магчымы без набыцця квітка для наведвання пастаяннай экспазіцыі Палацавага ансамбля.

Прапануем наведаць музейна-педагагічны занятак «Модныя дамы ў Нясвіжы. Касцюм XIX ст.».
Узроставая катэгорыя: 5-7 кл., 8-10 кл. Кошт: 3 руб. 50 кап. на групу (да 25 чалавек), уваходны білет на выставу – 1 руб. 50 кап.
Тэлефоны для заказа: +375 (1770) 20602,+375 (29) 5518051

На занятку дзеці пазнаёмяцца з гісторыяй развіцця моды XIX ст.: структурай касцюма XIX ст. і яго элементамі (турнюр, карсет, крыналін). Навучацца знаходзіць і выдзяляць асаблівасці касцюма дадзенай эпохі. Вывучаць мову веера, якая актыўна ўжывалася на балах. У дадатак да занятку, вучні змогуць скласіці з элементаў на сэнсарнай панэлі касцюм XIX ст.