Выставачны праект "На адным полі ваяры..."
З 1 сакавіка 2019 г. у палацавым ансамблі музея-запаведніка «Нясвіж» праходзіць выставачны праект «На адным полі ваяры...».
-
Мастак Ігар Гардзіёнак і скульптар Сяргей Аганаў аб’ядналі свае творы агульнай тэмай — гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Шэраг партрэтаў мастака прадстаўляе ўладароў гістарычнай Літвы ад караля Міндоўга да караля Уладзіслава Ягайлы і вялікага князя Вітаўта.
-
Скульптар дэманструе алегарычныя працы прысвечаныя тэме абароны сярэднявечнай дзяржавы ад знешніх ворагаў. Іх работы зацікавяць людзей неабыякавых да мастацтва і гісторыі.
-
Аўтары з’яўляюцца сябрамі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» , удзельнікамі і пераможцамі шматлікіх конкурсаў.
Выстава дзейнічае да 19 мая 2019 г.