“Недзеепрыметны зварот” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

“Недзеепрыметны зварот”

1 лютага 2023 г. Саюз творчых дзеячоў “Міжнародная Гільдыя Майстроў” (г. Санкт-Пецярбург) і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” у Малай выставачнай зале Нясвіжскага Палаца адкрылі ўзрушаюча вобразную, змястоўную выставу аўтарскіх лялек “Недзеепрыметны зварот” (аўтары лялек – удзельнікі Арт-групы “Дзяўчына з вяслом”, мастацкі кіраўнік – Ірына Масквіна).

Гэтая выстава адрасавана шырокаму колу чытачоў. Менавіта чытачоў, не гледачоў. Таму што “ў абарот” тут трапіла Руская Класічная Літаратура.

 

Місія праекта складаецца ў тым, каб пазнаёміць чытачоў, гледачоў з жывой, хвалюючай, пяшчотнай і злой, сапраўднай старонкай літаратуры. Мастакі Санкт-Пецярбурга стварылі шэраг арт-лялек, аб’ектаў, графічных кампазіцый, якія паказваюць, расказваюць, адлюстроўваюць рускіх пісьменнікаў XIX–XX стагоддзяў. І адлюстроўваюць з самых розных, нечаканых, непарадных старон. Пісьменнікі тут выходзяць да аўдыторыі без прыхарошванняў, не хаваючы сваіх заганаў, патаемных жарсцяў, сумненняў і слабасцей. Кожная праца выканана з велізарнай любоўю і павагай.

 

Нават зусім далёкія ад літаратурнай тэмы людзі змогуць дазнацца многа новага, захапляльнага. І, напэўна, вярнуўшыся дадому, захочуць параўнаць свае ўражанні з першакрыніцай. І раскрыўшы старонкі кнігі, прачытаюць яе ўжо зусім другімі вачыма, без пачуцця прымусу, неабходнасці і нуды, што з’яўляецца галоўнай мэтай “Недзеепрыслоўнага звароту”.

 

Дзеянне выставачнага праекта: з 01.02.2023 г. па 28.05.2023 г.

Тэл. для даведак: +375 1770 20602, +375 029 5518051.

Месца правядзення: Малая выставачная зала Нясвіжскага палаца Радзівілаў, г. Нясвіж, вул. Замкавая, 2.